КАЛЕКТЫЎ ЗСК-80 З ФІЛІЯЛА «АЙЧЫНА» ААТ «БЕЛАВЕЖСКІ» ПЕРШЫМ У РАЁНЕ ПРАСУШЫЎ 10 ТЫСЯЧ ТОН ЗЕРНЯ!
Напярэдадні працаўнікі гаспадаркі прымалі віншаванні з гэтай нагоды.
Каб павіншаваць з такой значнай падзеяй, на ЗСК прыехала старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Вольга Зубкова.
У складзе звяна, якое стала першым 10-тысячнікам на прасушцы зерня ў Пружанскім раёне, працуюць Сяргей Шанюк, Анатоль Ашчуркевіч, Аляксандр Барысюк і Валерый Ашчуркевіч.
Віншуем!
Па матэрыялах: «Раённыя буднi»
#беловежский #оаобеловежский #отечество #уборка