Аўтапрабег, прысвечаны Дню моладзі і студэнцтва

?Аўтапрабег, прысвечаны Дню моладзі і студэнцтва, прайшоў у Камянецкім раёне.
?Калона машын пад Дзяржаўнымі Сцягамі Рэспублікі Беларусь, а таксама пад сцягамі грамадскіх аб’яднанняў, распачала свой рух ад брацкай магілы воінаў і партызан у Каменцы, да якой пасля хвіліны маўчання ўсклалі жывыя кветкі. Далей прадстаўнікі мясцовай улады, арганізацый раёна, раённых арганізацый РГА “Белая Русь”, “БРСМ”, “Беларускі саюз жанчын” і ФПБ накіраваліся ў Прускаўскі лес, дзе таксама ўсклалі кветкі да брацкай магілы.
?А ў Пелішчы ля помніка танкістам, загінулым падчас Вялікай Айчыннай, невялікі экскурс у ваеннае мінулае правёў настаўнік мясцовай школы Васілій Арабейка.
? Пасля ўскладання кветак калона вярнулася ў райцэнтр…
Настасся НАРЭЙКА, НК
Фота аўтара.

#ОАОБеловежский
#БеловежскийПрофсоюзАПК
#Профсоюз
#Беловежский
#ДеньМолодежи